إرسال رابط إلى التطبيق

Мова прафесіі


4.0 ( 6800 ratings )
التعليم مرجع
المطور: say.by
حر

Падчас праходжання розных цікавых заданняў вы будзеце шмат слухаць і літаральна размаўляць са сваім мабільным тэлефонам і крыху пісаць.

Вялікую частку свайго часу мы праводзім на працы, дык чаму б не прысвяціць яго ў тым ліку і адраджэнню роднай мовы?

Праект say.by «Мова прафесіі» — гэта аўтаматызаваны шлях навучання і праверкі валодання гутарковай беларускай мовай у сваёй сферы дзейнасці. Над ім працуюць дзясяткі спецыялістаў: ІТ-шнікаў, мовазнаўцаў, навукоўцаў. А пры дапамозе цудоўных беларусаў мы ўжо сабралі тысячы галасоў і пабудавалі найлепшую ў свеце сістэму распазнавання беларускага маўлення, якая будзе выкарыстоўвацца для трэніроўкі жывой размовы па-беларуску.

Гэты мабільны дадатак удзельнічае ў шэрагу ўзаемазвязаных праектаў па адраджэнні беларускай мовы.

Яго можна выкарыстоўваць як для ўласных мэтаў, так і для сертыфікацыі супрацоўнікаў кампаній.

Спіс кампаній, якія ўкаранілі ў свае працэсы сертыфікацыю мовы прафесіі, можна паглядзець на сайце say.by.

Агучванне заданняў, а таксама назапашванне галасавых дадзеных адбываецца на сайце donar.by. У гэтым можаце паўдзельнічаць і вы.

Пройдзеная сертыфікацыя адкрывае новае дасягненне з адзнакай PRO ў абяднаным профілі донара беларускай мовы на donar.by.

Усе заданні Мовы прафесіі былі правераныя Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Адраджайма беларускую мову разам!